Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вечар да 85-годдзя Леаніда Дайнекі

28 студзеня 2025 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца мерапрыемства да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Дайнекі.

Леанід Дайнека вядомы раманамі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, “Назаві сына Канстанцінам”, а таксама выдатнай паэзіяй і эсэістыкай.

У сваіх гістарычных раманах пісьменнік спрабуе заглянуць у даўняе мінулае Беларусі. Чытачы з асаблівай цеплынёй згадваюць Леаніда Дайнеку, бо менавіта праз яго творы многія ўпершыню захапіліся багатай гісторыяй нашай краіны, самі заняліся даследчыцкай альбо літаратурнай справай.

Гэтым разам згадаць творцу і распавесці пра яго жыццё завітаюць яго родныя, сваякі, а таксама навукоўцы і літаратары: Алесь Бельскі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Лаўрык, Віктар Шніп, Вольга Рацэвіч, Таццяна Дайнека (Беланогая).

Уваходны квіток – 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu
Close Menu