Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Вечар беларускай паэзіі і музыкі

14 красавіка 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Камерная музыка беларускіх кампазітараў і беларуская паэзія XX стагоддзя”.

Удзел прымалі салісты ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай і Міхал Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Міхал Бараноўскі распавёў колькі гісторый пра выдатных беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя, прачытаў вершы. Прагучалі музычныя кампазіцыі вядомых беларускіх кампазітараў Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова, Яўгена Глебава, Кацярыны Шымановіч і іншых.

Паланэз “Развітанне з Радзімай” Міхала Клеафаса Агінскага гучаў асабліва кранальна ў сценах музея Максіма Багдановіча, які большую частку свайго жыцця пражыў удалечыні ад бацькаўшчыны.

Close Menu