Сёння адзначаем выбітную дату – 100 годдзе з дня нараджэння Васіля Быкава – гонара беларускай літаратуры і творцы сусветнай велічыні.
Мінае час, жыццё рушыць наперад, а літаратурная спадчына Быкава, яго духоўныя каштоўнасці застаюцца нам непахісным арыентырам, які дапамагае жыць, рабіць маральны выбар і выхоўваць у сабе чалавека. Дзякуй, Васіль Уладзіміравіч, і са святам!
А ўсім прыхільнікам творчасці юбіляра нагадваем, што з 19 па 22 чэрвеня на тэрыторыі колішняга лецішча пісьменніка, а сёння філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-дача Васіля Быкава” пройдзе святкаванне юбілейнай даты.