Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Вандроўкі па музеі анлайн

Сябры, запрашаем Вас у віртуальнае падарожжа па часовай літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Мова хаты”. Сёння хочам паразмаўляць пра нячыстую сілу, што ў хаце пасяляецца. Упэўненасць беларусаў у наяўнасці дамавікоў ды хатнікаў, замацаваная ў фальклоры, заўсёды знаходзіла водгук у творчасці пісьменнікаў.

У экспазіцыі “Мова хаты” ёсць выданне 1993 года – казка Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”, аздобленая прыгожымі ілюстрацыямі мастака Ю. Рыжыкава.

Пра тое, якая істота пасялілася ў доме Янкі, як сям’ю нездагадлівага героя “Чортавага скарба” выратавалі вандроўны артыст з мядзведзем і адкуль пайшла прымаўка “шчасліваму і чорт дзяцей калыша”, мы даведаемся, калі палістаем, прачытаем або праслухаем гэтую казку.

Уваходны квіток для:

сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб.

школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў – 1,5 руб.

дарослых – 3 руб.

Месца экспанавання: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13);

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.