Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Валёнкі = зіма? А от і няпраўда! Майстар-клас па валянні – 22 мая

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”запрашаюць на майстар-клас па валянні з воўны ў межах цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

Думаеце, валёнкі можна насіць толькі зімой? А вось мастачка Наталля Цэван ведае, як даць валёнкам жыццё на круглы год – насіць іх як стылёвы аксесуар: на сукенцы ці шалі ў якасці брошкі, на сумцы ці з ключамі як бірульку або як упрыгожанне для валасоў.

Калі вы любіце цікавыя аксесуары і цэніце цяпло рэчаў, зробленых уручную, гэты майстар-клас якраз для вас.

Па выніках майстар-класа вы атрымаеце не толькі прыгожы аксесуар, але і карысны навык, каб надалей самастойна ствараць эксклюзіўныя ўпрыгожванні для сябе і ў падарунак.

А яшчэ мы ўпэўненыя, што вас уразіць і сам працэс, бо воўна – надзвычай мяккі, цёплы, утульны матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам, праца з якім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям (ад 6 гадоў).

Прыходзьце па сваю пару валёнак!

Нагадаем, у межах цыкла майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць” вас чакаюць майстар-класы па:

  • пляценні паясоў на бердзечках,
  • выцінанцы,
  • стварэнні маляваных дываноў,
  • вышыўцы
  • майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах: budzma.by і bellitmuseum.by

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 22 мая (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на майстар-клас!

Даведкі па тэлефоне/viber +375 29 269 45 87

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Узрост 6+

afisha2

Close Menu