Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на экскурсію па выставе, прысвечанай раману “Вайна і мір”

27 красавіка а 13-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экскурсію па выставе «“Вайна і мір” Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь», створанай сумесна з Дзяржаўным музеем Л.М. Талстога (г. Масква). Экскурсію правядзе куратар – старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева.

Тэма выставы – частка шырокага гісторыка-філасофскага зместу кнігі Льва Талстога, які ўвасобіўся ў эпічным расповядзе пра падзеі Айчыннай вайны 1812 года. У рамане “Вайна і мір” Талстой разважаў у тым ліку пра заканамернасць руху народаў Еўропы з Захаду на Усход і з Усходу на Захад – наступленні напалеонаўскіх войскаў ад заходніх межаў Расійскай імперыі, супадаючых з сучаснымі межамі і землямі Беларусі, да Смаленска і Масквы, а затым – адступленні да Парыжа.

На выставе прадстаўлена каля 80 экспанатаў з фондаў Дзяржаўнага музея Л.М. Талстога: гістарычныя гравюры і літаграфіі сцэнаў Айчыннай вайны 1812 года аўтарства Клаубера, Альберта Адама, Фабер-дзю-Фора, ілюстрацыі да кнігі “Вайна і мір” мастакоў А. Апсіта, М.А. Волкава, В.А. Сярова і А.В. Нікалаева; фотаздымкі Льва Талстога і яго сям’і, унікальныя чарнавыя рукапісы і лісты.

Экспазіцыю дапаўняюць фотаздымкі, рукапісы і кнігі, звязаныя з раманам, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Зацікаўлены наведвальнік зможа:

  • прасачыць за рухам думкі пісьменніка і знайсці ўласныя адказы на пастаўленыя філасофскія пытанні;
  • паглыбіцца ў свет творчых планаў аўтара, зафіксаваных у рукапісных накідах, незавершаных прадмовах і ранніх рэдакцыях кнігі “Вайна і мір”;
  • убачыць сляды складанай даследчыцкай і духоўнай працы, якія захаваліся ў дакументах і ліставанні з членамі сям’і, сябрамі і знаёмымі;
  • наблізіцца да разумення аўтарскай задумы, увасобленай ў гісторыка-мастацкім спалучэнні вобразаў ваеннага, палітычнага і прыватнага жыцця “вялікай эпохі”;
  • пабачыць ілюстрацыі да славутага твора, гістарычныя гравюры і рэпрадукцыі, на якіх адлюстраваны апісаныя ў рамане баі, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (пераход праз Неман, бой пад Салтанаўкай, бітва на Беразіне і інш.);
  • даведацца пра помнікі і памятныя мясціны ў беларускіх гарадах і вёсках, звязаных з падзеямі вайны 1812 года;
  • натхніцца на прачытанне (перачытанне) славутага рамана.

Шчыра запрашаем, шаноўныя сябры!

Квіткі: 10,00 руб.

Запіс: +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Close Menu