Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу літаратурных крыжаванак

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 2 ліпеня, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася святочная цырымонія ўручэння дыпломаў і памятных падарункаў пераможцам і лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу літаратурных крыжаванак “Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”.

Гасцей музея прывітаў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Іванавіч Усік і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.

Падчас правядзення мерапрыемства адбылася сустрэча “Ад герояў былых часоў…” з старшым навуковым супрацоўнікам музея Ірынай Расціславаўнай Князевай, унучкай Міная Піліпавіча Шмырова, Героя Савецкага Саюза, арганізатара партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вядомага як Бацька Мінай і інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак” па матывах твораў Янкі Маўра.

Музычную праграму для мерапрыемства падгатавалі выкладчыкі і навучэнцы “Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў”.

Close Menu