Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Увага – конкурс!

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” і грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” абвяшчае відэаконкурс «Чытаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай!»

Сярод задач Конкурса – прывіванне маладому пакаленню беларусаў агульначалавечых, маральных і патрыятычных каштоўнасцей яго народа, знаёмства з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, абуджэнне цікавасці да беларускай кнігі, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды і навакольнага асяроддзя, стымуляванне эстэтычнага развіцця і творчага патэнцыялу, а таксама выяўленне адораных дзяцей і маладых талентаў.

Конкурс праводзіцца сярод навучэнцаў устаноў адукацыі сеткі Школ міру г. Мінска з I па XI класы ў трох узроставых катэгорыях: малодшая група (I-IV класы), сярэдняя (V-VIII класы) і старэйшая (IX-XI класы).
Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца аўтарскія відэаролікі, у якіх вучні чытаюць твор ці фрагмент твора беларускага паэта або пісьменніка на беларускай мове на тэму любові да прыроды і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.

Заяўкі на ўдзел дасылаюцца на электронную пошту info@bellitmuseum.by да 12 мая 2022 года.

Вынікі Конкурса будуць падводзіцца на падставе анлайн-галасавання карыстальнікамі сацыяльнай сеткі Instagram у акаунце @bellitmuseum 14 і 15 мая 2022 года.

Урачыстае ўзнагароджванне адбудзецца ва установе «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» 21 мая 2022 г. у межах праграмы “Ноч музеяў-2022”.

Палажэнне аб Конкурсе.

Тэл.для даведак: +375 (17) 363-94-65.

Close Menu