Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Урок беларускай літаратуры з Максімам Багдановічам

Мінаюць апошнія дні лета, а гэта значыць, што школьнікі хутка зноў вернуцца за парты і пачнуць сваё чарговае падарожжа за новымі ведамі…

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе правесці першы дзень новага навучальнага года разам!

1 верасня ў музеі адбудзецца літаратурны квіз “Урок беларускай літаратуры з Максімам Багдановічам”, прымеркаваны да Дня ведаў. Вучні змогуць праверыць і абнавіць пасля летняга адпачынку свае веды ў літаратуры, а таксама творчасці беларускага класіка Максіма Багдановіча. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакае шмат цікавых, забаўных і сур’ёзных заданняў.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прыемныя падарункі ад музея!

Уваходны квіток – 5 рублёў.

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

+375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95.

Close Menu