Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Уладзіміру Караткевічу – 92

Учора, 26 лiстапада, 92 гады назад нарадзіўся Уладзімір Караткевіч, выдатны празаік і паэт, сцэнарыст і перакладчык, класік беларускай літаратуры. Яго неўміручыя творы і дагэтуль застаюцца бестселерамі.

З гэтай нагоды хочам падзяліцца цудоўнай навіной. Наш музей атрымаў у дар адзін з найбольш значных артэфактаў у сваім зборы. Калекцыянер Яўген Бандарчык падараваў музею рукапіс аповесці У.Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.

Рукапіс мае прысвячэнне аднаму з лепшых сяброў У.Караткевіча – Р.Барадуліну і пры жыцці захоўваўся ў яго архіве. Пасля смерці дзядзькі Рыгора рукапіс нібыта знік з поля зроку даследчыкаў, пакуль яго не набыў для перадачы ў фонды Яўген Бандарчык. Акрамя гэтага, дзякуючы Яўгену Бандарчыку, калекцыя жывапісу папоўнілася цікавымі партрэтамі Р.Барадуліна аўтарства вядомых беларускіх мастакоў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры шчыра ўдзячны Я.Бандарчыку за каштоўны ўнёсак у фондавую скарбніцу!

Close Menu