Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Вялікім тэатры Беларусі адбыўся паказ оперы “Сівая легенда”

1 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі адбыўся паказ оперы “Сівая легенда”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка.

Святкаваць юбілейны год знакамітага беларускага пісьменніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачалі яшчэ вясной, калі з’явіўся праект “Чытаем класіку разам”. На працягу месяца адбываліся анлайн-чытанні рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, у якіх прынялі ўдзел культурныя і грамадскія дзеячы, вядомыя артысты і журналісты Беларусі.

❗Падчас паказа оперы працавала выстава “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду…”, якая прадставіла матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: кнігі, фатаграфіі і сувеніры, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніка.

📚Акрамя гэтага, можна было не толькі ўбачыць унікальныя прадметы, якія належалі пісьменніку, натхніцца вобразамі герояў Уладзіміра Караткевіча, а яшчэ і стаць удзельнікамі беларускага буккросінгу, што стала магчымым дзякуючы адкрыццю чарговай кропкі сумеснага праекта музея з прадпрыемствам “БЕЛГІПС-ЭКА” ў межах праекта “Кнізе – другое жыццё!”.

Close Menu