Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У студзені 2021 года стартаваў праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і часопіса “Роднае слова”

У студзені 2021 года стартаваў праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і часопіса “Роднае слова” пад назвай “Музейны квартал”. Штомесяц пад аднайменнай рубрыкай часопіс будзе знаёміць сваіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам беларускіх пісьменнікаў на падставе разнастайных фондавых матэрыялаў.

Ужо выйшла два нумары часопіса з публікацыямі супрацоўнікаў музея пра планы на будучы год, пра адметныя лёсы Івана Шамякіна і Івана Мележа. Каляровую ўклейку часопіса аздобілі жывапісныя і графічныя працы з фондаў музея.

Наперадзе яшчэ шмат цікавага, бо 2021 год багаты на юбілейныя і памятныя даты ў гісторыі беларускай літаратуры. Галоўны літаратурны музей краіны традыцыйна запрашае Вас адкрываць скарбы беларускай літаратуры разам з намі! 

У тым ліку праз старонкі навуковага і метадычнага выдання для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй прыгожага пісьменства краіны.

Анонс апошняга нумара можна знайсці па спасылцы https://rod-slova.by/naviny/anons-ljutaskaga-numara-za-2021-g/

Close Menu