Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У скарбонку спадчыны Змітрака Бядулі

“Беларуская хатка” – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – адно з месцаў, дзе даволі працяглы час жыў беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. Аб гэтым сведчаць створаныя ў музеі мемарыяльныя пакоі пісьменніка і яго сясцёр. На вялікі жаль, да гэтага часу захавалася невялікая колькасць прадметаў, звязаных са Змітраком Бядулей і яго сям’ёй.

У працэсе навукова-даследчыцкай дзейнасці супрацоўнікі музея займаюцца пошукавай працай па выяўленні матэрыялаў, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях З.Бядулі. Некаторыя прадметы будуць прэзентаваны на выставе ў красавіку падчас мерапрыемстваў у рамках святкавання 134-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Запрашаем усіх зацікаўленых стаць саўдзельнікам мерапрыемстваў, далучыцца да збору архіўных матэрыялаў і папоўніць скарбонку спадчыны беларускага аўтара!

Далучайцеся! Супольна створым новы цікавы праект!

 

Close Menu