Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У нас папаўненні!

У юбілейны год 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Быкава, фонды нашага музея папоўніліся сучасным выданнем з дароўным надпісам ад выдавецтва “Кнігазбор” і яго дырэктара Генадзя Вінярскага.

Апавяданне “Сваякі” пабачыла свет у 1966 годзе. Твор Васіля Быкава распавядае пра тое, як маці, паспадзяваўшыся на сваяцтва з вясковым паліцаем, неўсвядомлена адпраўляе дваіх сыноў на смерць.

Сучаснае выданне выйшла ў  новым для Беларусі жанры графічнага рамана. Ілюстрацыі зрабіў малады мастак Ян Жвірбля. Трагічныя і поўныя натуралізму малюнкі мастака ствараюць жахлівую карціну рэчаіснасці Вялікай Айчыннай вайны.

Нагадваем, што ў музеі працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”.001  3сканирование0001

Close Menu