Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

У музеі зладзілі “Паэтычны марафон” напярэдадні Сусветнага дня паэзіі

Як узнікае верш? Ці дастаткова валодаць тэхнікамі вершаскладання, каб верш пераўтварыўся ў паэзію? Як надрукаваць свае вершы ў аўтарытэтным літаратурным часопісе? Гэтыя і іншыя пытанні наведвальнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры мелі магчымасць задаць аўтарам часопісаў “Маладосць” і “Полымя” падчас “Паэтычнага марафону”, які музей зладзіў 19 сакавіка разам са сваім партнёрам – Выдавецкім домам “Звязда” напярэдадні Сусветнага дня паэзіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі і аўтары часопісаў “Маладосць” і “Полымя” Дзмітрый Рубін, Аксана Гаджыў, Цімур Буйко, Кацярына Тарасава, Мікола Адам, Бажэна Ганушкіна, Зміцер Арцюх і Міхал Бараноўскі. Яны пазнаёмілі наведвальнікаў са сваімі часопісамі і актуальным станам беларускай паэзіі. Аўтары зачыталі свае вершы пра каханне, маладосць, творчасць. Загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч і навуковы супрацоўнік Ганна Кляноўская распавялі пра гісторыю часопісаў з дапамогай фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

За цікавыя пытанні актыўныя ўдзельнікі размовы атрымалі літаратурныя падарункі – часопісы. Напрыканцы імпрэзы літаратары пакінулі свае аўтографы, а слухачы мелі магчымасць задаць усе хвалюючыя пытанні.

Дзякуй усім, хто далучыўся! Чакаем вас зноў!