Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі выступіў тэатр “Дом з Марамі”

28 лютага ў Траецкім былі казкі… Батлеечны тэатр “Дом з Марамі” сустрэўся з нашымі юнымі сябрамі, каб расказаць ім колькі вясёлых і павучальных гісторый – пра масленіцу, пра вясну ды пра ўсякае рознае на свеце. Гледачам прыйшліся даспадобы лялечныя спектаклі з іх забаўнымі героямі і цікавымі дэкарацыямі, танцамі і пачастункамі.

Праект “Казкі ў Траецкім” працягваецца, наперадзе – чарговыя сустрэчы і новыя казкі! Ужо 28 сакавіка зноў чакаем у Літаратурным музеі ўсіх, хто верыць у казкі і перамогу святла над цемрай.

Close Menu