Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прайшоў “Восеньскі фэст Кніжнай Феі”

20 лістапада 2025 года ў музеі прайшоў “Восеньскі фэст Кніжнай Феі”.  Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая сустрэлася з навучэнцамі мінскіх школ і гімназій, пазнаёміла іх з чароўным светам сваіх твораў і яго насельнікамі.

Сустрэча праходзіла ў форме захапляльнай літаратурнай дзеі, з гульнямі і інтэрактывамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць набыць кнігі пісьменніцы, атрымаць аўтограф і казачны экслібрыс Кніжнай Феі.

Спадзяемся, мерапрыемства абудзіла ў юных наведвальнікаў цікавасць да чытання на роднай мове і яны яшчэ не раз завітаюць у наш музей.

Дзякуй пісьменніцы Кацярыне Хадасевіч-Лісавой за яркае і незабыўнае свята, а ўстановам адукацыі сеткі “Школы міру” – за актыўны ўдзел у музейных ініцыятывах.

Close Menu