Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сход прафсаюзнай арганізацыі

13 лютага адбыўся справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Са справаздачным дакладам выступіла старшыня прафсаюзнага камітэта Калядчык Н.В. На парадку дня абмяркоўваліся пытанні вынікаў працы прафсаюзнага камітэта за 2025 год і планы на 2026 год. Таксама былі зацверджаны справаздача аб выкананні каштарыса даходаў і расходаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 2025 год і планавы каштарыс на 2026 год. Заслухана справаздача рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ад Кудзінава Н.Д., старшыні рэвізійнай камісіі.

У сходзе ўзяла ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце Кузняцова А.А., якая адзначыла вялікую працу, праведзеную прафкамам па ўмацаванні і развіцці сацыяльнага партнёрства, арганізацыі аздараўлення членаў прафсаюза, культурна-масавых і турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў, папулярызацыі здаровага ладу жыцця і спорту.

Жадаем прафсаюзнаму камітэту новых поспехаў!

Close Menu