Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прайшла прэзентацыя сакавіцкага нумара “Роднага слова”

28 сакавіка ў музеі адбылася прэзентацыя сакавіцкага нумара навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, прысвечанага жанчынам-творцам.

Гераінямі нумара сталі Ганна Новік, Еўдакія Лось, Соф’я Шах, Людміла Кебіч, Ларыса Александроўская, Яўгенія Пфляўмбаўм, а таксама плеяда пісьменніц, чые творы склалі зборнік жаночай навелы з кніжнай серыі “Сучасная беларуская літаратура”.

Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран зрабіла кароткі агляд адметных матэрыялаў, пазнаёміла гасцей імпрэзы з сумеснымі музейна-часопіснымі праектамі і ініцыятывамі па папулярызацыі беларускай культуры.

Прэзентацыйнае мерапрыемства прайшло з удзелам аўтараў і партнёраў часопіса, Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, струннага ансамбля “La vie”, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Гасцям мерапрыемства было прадстаўлена палатно “Подых вясны” народнай мастачкі Беларусі  Раісы Кудрэвіч  з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З нагоды блізкага 105-годдзя Раісы Кудрэвіч каляровая выява гэтага жывапіснага твора аздобіла сакавіцкі нумар часопіса. 

Close Menu