Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прагучалі палескія спевы

17 чэрвеня ў Літаратурным музеі адбылася прэзентацыя альбома «Пра нас людзі гавораць» гурта «Стажары», які прадставілі Алесь Вячорка і Юля Літвінава.

У аснову альбома ўвайшлі песні, запісаныя на гістарычных землях Тураўшчыны і Піншчыны. У выкананні дуэта яны загучалі як шчырая і даверлівая размова пра каханне, чалавечыя пачуцці і жыццёвыя гісторыі.

Сустрэча сабрала аматараў беларускай музычнай спадчыны, якія дакрануліся да жывой традыцыі і падзялілі з выканаўцамі радасць ад нараджэння новага музычнага альбома.

Літаратурны музей дзякуе гурту «Стажары» і ўсім прысутным за цёплую атмасферу, увагу да беларускай культурнай спадчыны і цікавасць да народнай песеннай творчасці.

Close Menu