Лекцыя “Францішак Багушэвіч: “Я не ўмею жыць рэальнасцю…”, прымеркаваная да 185-годдзя пісьменніка, сабрала слухачоў, гатовых паглядзець на класіка па-новаму. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся не толькі яго літаратурная і юрыдычная дзейнасць, але і асабістыя сумневы, барацьба за справядлівасць і літаратурны ўплыў на наступныя пакаленні. Асаблівую цікавасць выклікалі паралелі з творчасцю класікаў ХХ стагоддзя: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч.
Лекцыя пакінула натхняльнае ўражанне, нагадаўшы, што запаветы Багушэвіча і сёння гучаць актуальна.