Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адкрылася фотавыстава з краявідамі Пушкінскіх мясцін

20 сакавіка 2025 года ў музеі адкрылася фотавыстава “Чароўныя мясціны” са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае”.

Яскравасць, глыбіня, насычанасць колераў, ціхая гармонія… Кожны новы дзень у “Міхайлаўскім” непаўторны, кожная пара года на свой лад расквечвае пейзажы незвычайнымі фарбамі.

Аўтар работ – дырэктар Пушкінскага Запаведніка Георгій Мікалаевіч Васілевіч – фатограф-аматар, чалавек, шчыра захоплены геніем вялікага рускага паэта, улюбёны ў чароўныя краявіды пушкінскіх мясцін.

Прэзентуючы экспазіцыю, Георгій Мікалаевіч падзяліўся цікавымі фактамі з гісторыі музея-запаведніка, расказаў пра жыццё “пушкінскай літаратурнай краіны” сёння,  пра сваё захапленне  мастацкай фатаграфіяй, хвіліны натхнення і таямніцы нараджэння “кадра”.

Запрашаем наведаць выставу, каб адчуць хараство “цудоўных імгненняў”, атрымаць асалоду і асаблівы настрой душы!

Выстава будзе дзейнічаць па 27 красавіка 2025 г. па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – Ірына Расціславаўна Князева (+375 17 395 44 47).

Close Menu