Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў акцыі “Вясна ў восень”

А вось і невялічкая фотасправаздача з урачыстага ўзнагароджання пераможцаў акцыі “Вясна ў восень”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Адлюстраваць свае пачуцці і ўражанні, выкліканыя творамі пісьменніка, паспрабавалі 74 удзельнікі. Арыгінальныя работы дэманстраваліся ў межах юбілейнай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі свае ўзнагароды. Акрамя гэтага, партнёрамі музея Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Беларускім фондам культуры, “Краязнаўчай газетай”, часопісам «Вясёлка» і кампаніяй Белгіпс-ЭКА былі ўстаноўлены дадатковыя падарункі.

Запрашаем і Вас за натхненнем і цікавымі эксперыментамі ў наш музей!❤

Close Menu