Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Драматургія і час”. У музеі прайшло мерапрыемства да юбілеяў знакамітых беларускіх драматургаў

11 лістапада 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Драматургія і час” у межах часовай экспазіцыі “Творчасць як жыццё…”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, 90-годдзя з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча і 70-годдзя Аляксея Дударава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Аляксей Дудараў, мастак-пастаноўшчык, выкладчык Беларускай тэатральна-мастацкай акадэміі Дзмітрый Мохаў, дачка Андрэя Макаёнка – Ала Гаўрылавец і дачка Алеся Петрашкевіча – Таццяна Петрашкевіч. Падчас вечарыны прагучалі цёплыя словы і ўспаміны з жыцця знакамітых пісьменнікаў. Напрыканцы дырэктар музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў падарыў Аляксею Дудараву рэдкі фотаздымак роднай хаты драматурга ў вёсцы Кляны, якая, на жаль, не захавалася да гэтага часу.

Close Menu