Сапраўднае свята ў музеі 11 студзеня стварыў беларускі народны фальклорны ансамбль “Вербіца” падчас літаратурна-музычнага мерапрыемства “Святло каляднай зоркі”.
Калектыў выканаў святочныя калядныя спевы і танцы, а таксама зладзіў абрадавыя гульні з удзелам гледачоў.
Запрашаем і Вас, паважаныя наведвальнікі, за натхненнем і цікавымі эксперыментамі ў наш музей!


