Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбылася сустрэча з Паўлам Касцюкевічам

12 лютага 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася чарговая сустрэча ў межах праекта “Магія слова”, героем якой стаў пісьменнік і перакладчык Павел Касцюкевіч.

Сустрэча прайшла ў фармаце пісьменніцкага сторытэлінга па ўмоўным маршруце “Мінск – Ерусалім” і сабрала аматараў літаратуры, падарожжаў і перакладу. Аўтар падзяліўся асабістымі ўражаннямі ад вандровак у Ізраіль, распавёў мноства цікавых гісторый, звязаных з месцамі дзеяння і прататыпамі персанажаў твораў, якія перакладае на беларускую мову.

У жывой і даверлівай атмасферы ўдзельнікі мелі магчымасць задаваць пытанні, абмяркоўваць прачытанае, дзяліцца ўласнымі чытацкімі ўражаннямі і атрымліваць аўтографы.

Праект “Магія слова” і надалей працягвае ствараць прастору для дыялогу паміж аўтарамі і чытачамі, адкрываючы імёны, кнігі і культурныя гарызонты.

Close Menu