Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбылася міжнародная дыскусійная панэль у межах дзён культуры Ніжняга Ноўгарада

15 мая 2026 года ў межах Дзён культуры Ніжняга Ноўгарада ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася міжнародная дыскусійная панэль «“Мова зямлі”: роля рускай і беларускай моў у захаванні культуры і яднанні народаў Расіі і Беларусі».

Мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для прафесійнага дыялогу музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі і Расіі, прысвечанага пытанням захавання культурнай спадчыны, міжкультурнай камунікацыі, ролі мовы і літаратуры ў развіцці гуманітарных сувязяў паміж народамі дзвюх краін.

Мадэратарам панэлі выступіла Ірына Вітальеўна Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Алеся Аляксандраўна Кузняцова, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, і Ларыса Юр’еўна Маторына, дырэктар Дзяржаўнага ордэна Пашаны музея А.М. Горкага (г. Ніжні Ноўгарад). У сваіх выступленнях яны падкрэслілі значнасць гуманітарнага супрацоўніцтва, ролю літаратурных музеяў у захаванні агульнай культурнай памяці і неабходнасць далейшага развіцця сумесных праектаў.

Свае даклады прадставілі ўдзельнікі дыскусійнай панэлі – супрацоўнікі Дзяржаўнага музея А.М. Горкага, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Адбыўся абмен прафесійным вопытам і абмеркаванне шырокага кола пытанняў, звязаных з функцыянаваннем рускай і беларускай моў у сучаснай культурнай прасторы, музейнай дзейнасці і літаратурнай спадчыне.

Close Menu