Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі “М.Горький и А.Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги”

7 лютага 2019 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі “М.Горький и А.Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги”, якая стала вынікам плённай працы навукоўцаў і музейных супрацоўнікаў Беларусі і Расіі. Кніга выдадзена пры інфармацыйнай і фінансавай падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

У прэзентацыі ўнікальнага выдання прынялі ўдзел – Георгій Прахін, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” (Масква), Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Мікола Трус, дактарант Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, Юрый Іваноў, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Раман-газета” (Масква), Міхась Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.




Close Menu