З нагоды Дня абаронцаў Айчыны ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе аўтарская лекцыя “Люты, 23”, на якой старшы навуковы супрацоўнік музея Павел Яцін прадставіць 23 цікавых тэзіса, звязаных з гэтай датай.
Напрыклад:
– як звязаны беларускі шляхецкі род Нямцэвічаў са святам 23 лютага;
– пераезд сталіцы Расіі з Петраграда ў Маскву;
– барацьба «КВ» супраць 23 лютага;
– армейскія гісторыі Петруся Броўкі і яго родных.
Пра гэта і іншае вы даведаецеся 23 лютага а 18-й гадзіне.
Уваход вольны!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.