Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі насычана і цікава прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові! Шматлікія сем’і наведалі музей, наталіўшыся атмасферай жыцця народнага паэта, а таксама гісторыямі з яго творчага лёсу ў самай захапляльнай форме! Удзельнікі акцыі з задавальненнем слухалі экскурсіі па экспазіцыі музея, друкавалі на сапраўднай пішучай машынцы творы Петруся Броўкі, вандравалі разам з паэтам па Мінску мінулага стагоддзя і разгадвалі Апошнюю справу кватэры Броўкі, прымаючы ўдзел ў інтэрактыўным квэсце. Таксама некалькі разоў для шаноўных наведвальнікаў была праведзена лекцыя “Маці – адна ты, а вас жа мільёны!”, прысвечаная матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.

Close Menu