У Літаратурным музеі Петруся Броўкі насычана і цікава прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові! Шматлікія сем’і наведалі музей, наталіўшыся атмасферай жыцця народнага паэта, а таксама гісторыямі з яго творчага лёсу ў самай захапляльнай форме! Удзельнікі акцыі з задавальненнем слухалі экскурсіі па экспазіцыі музея, друкавалі на сапраўднай пішучай машынцы творы Петруся Броўкі, вандравалі разам з паэтам па Мінску мінулага стагоддзя і разгадвалі Апошнюю справу кватэры Броўкі, прымаючы ўдзел ў інтэрактыўным квэсце.