Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла лекцыя “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”

28 студзеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла лекцыя “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці і прысвечаная творчаму сяброўству двух паэтаў – Петруся Броўкі і Пятра Глебкі. На лекцыі госці даведаліся, у якіх праектах, недатычных да паэзіі, творцы ўдзельнічалі разам, чаму Броўка і Глебка сталі героямі верша Міхаіла Ісакоўскага пра рэпку і маркоўку. Падымаліся пытанні аб супрацоўніцтве паэтаў падчас навучання ва ўніверсітэце, сумесных псеўданімах і гісторыях кахання і выпрабаванняў у гады вайны.

 

Close Menu