1 чэрвеня 2022 г. у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла інтэрактыўная праграма “Дзяцінства незабыўны час”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Маленькія наведвальнікі даведаліся аб цікавых фактах з жыцця народнага паэта Беларусі, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі пісьменнікаў мінулага стагоддзя, папрацаваўшы за тагачаснымі друкаркамі.