Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла аўтарская экскурсія “Быццам абсыпана промнямі зор…”

4 сакавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла аўтарская экскурсія “Быццам абсыпана промнямі зор…”. Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена незвычайная грань гісторыі Петруся Броўкі – жыццё і творчасць паэта праз прызму жанчын у яго жыцці. Расповед пра лёсы маці паэта, Алены Сцяпанаўны Броўка, жонкі і паплечніцы – Алены Міхайлаўны арганічна дапоўніўся асабістымі рэчамі сям’і, прадстаўленымі на экспазіцыі. Акцэнтавалася ўвага на “перлінах” любоўнай лірыкі паэта.

 

Close Menu