Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла акцыя “Выходны ў музеі”

10 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла акцыя “Выходны ў музеі”, прысвечаная Дню горада Мінска.

Удзельнікі наведалі экскурсію па экспазіцыі музея, даследавалі пад’езд гістарычнага дома, паўдзельнічалі ў гульнях, дзе паспрабавалі свае сілы ў тлумачэнні словаў, паразгадвалі загадкі мінулага стагоддзя з часопіса “Лучынка”, пабывалі ў Мінску часоў Петруся Броўкі і даведаліся шмат цікавага пра музейныя прадметы з фондаў музея.

Госці адзначылі, што наведванне музея ў Дзень горада стварыла для іх адпаведны, па-сапраўднаму святочны настрой.

Close Menu