9 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны.”. Васіль Дранько-Майсюк распавёў пра лёс унікальнага пісьменніка 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і зачытаў урыўкі з некаторых яго твораў, якія натхняюць сваёй незвычайнасцю, метафарычнасцю, абвостранасцю ва ўспрыманні жыцця.

