10 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Танчым талакой”, дзе з мастацкай праграмай выступіў народны фальклорны калектыў песні “Зарачанка” Блонскага сельскага дому культуры. Госці пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускіх народных танцаў, развучылі некаторыя з іх і патанчылі разам пад гукі дуды.