Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрылася выстава “Забытая частка эпохі”

30 сакавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося адкрыццё выставы “Забытая частка эпохі”, прымеркаванай да 65-годдзя выдання адзінага рамана П. Броўкі “Калі зліваюцца рэкі”.

Госці адкрыцця змаглі пабачыць выданні рамана як на еўрапейскіх, так і на азіяцкіх мовах, першымі азнаёміцца з падарожнымі нататкамі і чарнавымі планамі раздзелаў рамана, якія экспануюцца ўпершыню. Таксама для першых наведвальнікаў выставы быў праведзены майстар-клас па друкаванні на пішучых машынках дзеля поўнага паглыблення ў пісьменніцкі працэс.

Close Menu