Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-паэтычная вечарына

27 жніўня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-паэтычная вечарына “Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта. Частка 2”, прысвечаная жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў “Пахне чабор” і “Александрына”. На вечары ўзнімаліся літаратурныя паралелі паміж Петрусём Броўкам і Уладзімірам Дубоўкам, Пятром Глебкам, Іванам Шамякіным і Якубам Коласам, прагучалі малавядомыя творы паэта з кніг “Між чырвоных рабін” і “А дні ідуць…” у выкананні аўтара і вядучага Васіля Дранько-Майсюка. Вершы Броўкі 60-70-х гадоў, што ўражваюць і сёння – гэта вечны пошук страчанага спакою. Баладная напеўнасць, пэўная стрыманасць, прытоенасць пачуццяў і думак – вось што ўласціва яго паэтычнаму свету.

Close Menu