Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Савецкі Танк. 1939-1989”

29 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Савецкі Танк. 1939-1989”, прысвечаная творчасці знакавага беларускага паэта Максіма Танка.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра жыццё і творчасць Максіма Танка ў савецкай Беларусі. Асаблівасць яго творчасці гэтага перыяду ў тым, што ён стараўся пазбягаць пафасу, быў іранічны (і самаіранічны), любіў эксперыменты, заўсёды шукаў незвычайныя вобразы і метафары.

Госці мерапрыемства пачулі шматлікія вершы паэта ў выкананні Васіля Дранько-Майсюка.

 

Close Menu