26-га лістапада а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася паэтычна-тэатралізаваная вечарына “Савецкі Танк – ІІ. 1967–1989 гг.”.
Вядучы Васіль Дранько-Майсюк выканаў для гасцей мерапрыемства 105 вершаў Максіма Танка другой паловы ХХ ст., а таксама падборку вершаў “не савецкага” Танка, – творы 90-х гадоў – чым скончыў цыкл імпрэз пра выдатнага паэта.
За тры сустрэчы перад гасцямі ўзнік новы, творча-нечаканы, яркі, незвычайны Максім Танк, творчасць якога зацягвае і натуральна раскрывае асобу аднаго з лепшых паэтаў мінулага стагоддзя.