14 кастрычніка а 16-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася лекцыя “Ласкавым позіркам матулі…”, прымеркаваная да Дня маці і прысвечаная матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.
Госці імпрэзы змаглі ў гэты святочны дзень пачуць кранальныя гісторыі Алены Сцяпанаўны Броўкі і Алены Рыгораўны Рыдзеўскай, і згадаць аб тым, што такое сапраўдная любоў матчынага сэрца. Наведвальнікам былі прапанаваны да ўвагі фотаздымкі і дакументы з фондаў музея пры дапамозе інтэрактыўнай прэзентацыі. Гучалі вершы Петруся Броўкі ў выкананні вядучай.