Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася лекцыя да Дня маці

14 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася лекцыя “Маці – адна ты, а вас жа мільёны!”, прымеркаваная да Дня маці і прысвечаная матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.

Госці імпрэзы ў гэты святочны дзень пачулі кранальныя гісторыі Алены Сцяпанаўны Броўкі і Алены Рыгораўны Рыдзеўскай, згадалі аб тым, што такое сапраўдная любоў матчынага сэрца. Наведвальнікам былі прапанаваны да ўвагі фотаздымкі і дакументы з фондаў музея пры дапамозе інтэрактыўнай прэзентацыі.

Close Menu