Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная лекцыя “Броўка вандруе…”

17 верасня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная лекцыя “Броўка вандруе..”. Старшы навуковы супрацоўнік Карына Кушчанка распавяла пра вандроўкі народнага паэта Беларусі па 15 краінах свету (Польшча, ГДР, Румынія, Венгрыя, Балгарыя, Чэхаславакія, Югаславія, ЗША, Швецыя, Нарвегія, Расія, Літва, Узбекістан, Украіна, Грузія). Наведвальнікі пабачылі прывезеныя Броўкам прадметы – капялюш “трылбі”, халат, гуцульскую сякеру, сувенірныя фігуркі, піцейны набор для ракіі і інш. Асобнай часткай была вылучана кампазіцыя з чамадана Броўкі, якая змяшчала асноўныя важныя прадметы для вандровак – брытва, нататнік, асадка, дарожны прасік, паходны набор сталовых прыбораў, фотаапарат.

Close Menu