Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная экскурсія “Тры Алены”

7 сакавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася інтэрактыўная экскурсія “Тры Алены”.

Удзельнікі мерапрыемства пачулі гісторыі жыцця трох знакавых жанчын у жыцці паэта Петруся Броўкі: маці ‒ Алены Сцяпанаўны Броўкі, жонкі ‒ Алены Міхайлаўны Броўкі (у дзявоцтве Рыдзеўскай) і цешчы ‒ Алены Рыгораўны Рыдзеўскай. Натхнёныя кранальнымі лёсамі, наведвальнікі таксама змаглі пабачыць унікальныя музейныя прадметы, звязаныя з асобамі трох Ален. Сярод прадстаўленых прадметаў – набор для касметыкі з прасаванага шкла “Інгрыд”, цэлая палетка румянаў і пудры фірмы “Pollena Miraculum”, а таксама туфлі маркі “Citation” Алены Броўкі, яе упрыгожванні, посцілка, зробленая Аленай Сцяпанаўнай Броўка, маці паэта, лісты Алены Рыгораўны Рыдзеўскай, напісаныя ў час яе знаходжання ў Акмолінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы, фотакарткі і фотаздымкі 1910-х, 1930-х, 1940-х, 1950-х, 1960-х гг. і многае іншае. Падчас экскурсіі прагучалі радкі з твораў Петруся Броўкі, прысвечаных яго маці і жонцы і дэманстравалася кніга лірыкі “Ты – мая пчолка”, якую ён прысвяціў разам з аднайменным вершам сваёй пчолцы – Алене Міхайлаўне Броўцы.

Close Menu