Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя новай калекцыі гадзіннікаў завода «Луч»

20 лютага 2026 года Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча правялі прэзентацыю новай калекцыі гадзіннікаў «Мова», прысвечанай класікам беларускай літаратуры – Максіму Багдановічу і Цётцы (Алаізе Пашкевіч). Падзея была прымеркаваная адразу да трох значных дат: Міжнароднага дня роднай мовы, 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 150-годдзя Цёткі.

Праграма вечара была насычанай і прыгожай: гасцей чакала атмасферная фотазона, урачыстая прэзентацыя гадзіннікаў, лялечнае прадстаўленне ад тэатра-батлейкі «Дом з Марамі» па творах Багдановіча, паэтычная старонка, а таксама экскурсійная праграма па музеі.

Жадаем калекцыі «Мова» шчаслівага часу – каб кожны яе гадзіннік адлічваў хвіліны натхнення, гонару за беларускую культуру і любові да роднай мовы. Няхай яна знойдзе свайго ўдзячнага пакупніка, стане сімвалам стылю і свядомага выбару, а супрацоўніцтва творцаў і вытворцаў працягваецца новымі яркімі праектамі.

Close Menu