Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі

11 лістапада 2020 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кнігі “Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)”.

Зборнік дакументаў да выдання падрыхтаваў кандыдат гістарычных навук Андрэй Буча. Падчас прэзентацыі ён распавёў, як узнікла ідэя кнігі, з матэрыяламі якіх архіваў, музеяў і бібліятэк яму пашчасціла працаваць, а таксама якія цікавыя сустрэчы і знаходкі чакалі даследчыка.

У сустрэчы прымалі ўдзел намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат гістарычных навук, рэцэнзент кнігі Наталля Гардзіенка, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Мікола Трус, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук Анатоль Салькоў.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча шчыра віншуюць даследчыка з выхадам кнігі “Дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)” і спадзяюцца, што неўзабаве з’явяцца новыя кнігі і матэрыялы, прысвечаныя беларуска-чэшскім стасункам і ўзаемасувязям.

Close Menu