Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрываецца інклюзіўны арт-праект

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на адкрыццё інклюзіўнага арт-праекта мастака Васіля Зянько “Паэзія кропак… Багдановіч”, які дазваляе сляпым і са слабым зрокам людзям адчуць сябе паўнапраўнымі наведвальнікамі музея.

Карціны Васіля Зянько ўяўляюць сабой арганічны сінтэз жывапісу і паэзіі. Для кожнага твора ў якасці літаратурнай асновы ўзяты ўрыўкі з вершаў Максіма Багдановіча, у тым ліку са зборніка “Вянок”. Ва ўсіх працах у верхнім левым куце размешчаны ўрыўкі з вершаў Максіма Багдановіча, перакладзеныя на шрыфт Брайля (у выглядзе выступаючых мазкоў-кропак) з захаваннем міжнародных стандартаў.

Васіль Васільевіч Зянько скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, з’яўляецца старшынёй секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, сябрам Беларускага саюза дызайнераў. З 1995 года ўдзельнічае ў выставах, у тым ліку рэспубліканскіх і міжнародных. З’яўляецца аўтарам і арганізатарам многіх персанальных і групавых арт-праектаў, якія праходзяць у Беларусі, Расіі і Польшчы.

На сённяшні дзень мастак рэалізаваў каля 20 персанальных арт-праектаў.

Творы Васіля Зянько знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (г.Мінск, Рэспубліка Беларусь), Цэнтры сучаснага мастацтва (г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь), Музеі сучаснага рускага мастацтва (г. Нью-Ёрк, ЗША), а таксама у прыватных калекцыях Амерыкі, Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Польшчы, Турцыі, Францыі.

Арт-праект “Паэзія кропак… Багдановіч” здымае межы ў доступе людзей з дрэнным зрокам да твораў мастацтва, а гэта таксама важны крок на шляху да стварэння безбар’ернага асяроддзя ў Беларусі.

 

Прэзентацыя выставы “Паэзія кропак… Багдановіч”

адбудзецца 6 лістапада 2020 года ў 17.00.

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu