Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава да 130-годдзя з дня нараджэння паэта

30 верасня 2021 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Пад знакам Страціма”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння паэта. Выстава створана па матывах аднаго з апошніх твораў Максіма Багдановіча – паэмы “Страцім-лебедзь”. Адной з ключавых ідэй праекта было жаданне сабраць “пад адным дахам” мемарыяльныя рэчы сям’і Багдановічаў, якія захоўваюцца ў розных установах краіны.

На выставе “Пад знакам Страціма” можна ўпершыню ўбачыць шкатулку ва ўсходнім стылі Марыі Апанасаўны (маці Максіма) з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, мемарыяльныя рэчы Адама Ягоравіча (бацькі паэта) з Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сямейны фотальбом з Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва і не толькі гэта.

Своеасаблівым унікумам з’яўляецца асабістая рэч Максіма Багдановіча – ножык для разразання паперы (з фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел з прывітальным словам начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Карповіч, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Іванавіч Усік, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі. загадчык літаратурнага аддзела Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Алёна Іосіфаўна Рапінчук.

Перанесціся ў эпоху пачатку ХХ ст. гасцям мерапрыемства дапамаглі артыст Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Сяргей Арцёменка і саліст ансамбля “Класік-авангард” Юрый Каліноўскі.

Выстава будзе працаваць па 30 сакавіка 2022 г.

Close Menu