28 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Сілівончык «Рэканструкцыя традыцыйных строяў». Мерапрыемства арганізавана ў межах сумеснага праекта «Кола года» Літаратурнага музея і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Больш за 30 наведвальнікаў праслухалі лекцыю, на якой даведаліся пра асноўныя прынцыпы рэканструкцыі беларускіх народных строяў.